"ЗОРКА"-БДУ — "ДЫНАМА"-БДУФК: 30 ЛІПЕНЯ Ў 18.00

Праз пару дзён нашу жаночую каманду чакае чэмпіянатнае супрацьстаянне з няпростым апанентам, да таго ж на выездзе. Змагацца з зямлячкамі з "Зоркі"-БДУ у межах 20-га тура належыць у сераду, 30 ліпеня, на стадыёне РЦАР БДУ па вул. Сямашкі, 13. Стартавы свісток прагучыць у 18.00.
Запрашаем заўзятараў ужывую падтрымаць "Дынама"-БДУФК!
На паядынку будзе працаваць брыгада арбітраў у такім складзе: галоўны — Аляксандр Клямёнаў, памочнікі — Вадзім Князеў і Андрэй Кандрацкі. Чацвёрты — Іван Кавальскі. Інспектар матчу — Сяргей Гушча (усе — Мінск).
У жывым эфіры сачыць за развіццём падзей дазволіць трансляцыя на Youtube-канале WF Belarus.