ЗНОЎ ЗГУЛЯЕМ У БЕЛЫМ

Завершаны арганізацыйны збор перад матчам у адказ 1-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў-2025/26 паміж мінскім "Дынама" і балгарскім "Лудагорцам".
Супернікі выйдуць на газон стадыёна "Гарадскі" ў венгерскім Мезякёвешдзе ў тых жа камплектах формы, што і тыднем раней.
Наша каманда прымерыць белыя майкі і трусы (брамнік — цалкам у чорным), разградцы — зялёны верх і ніз (галкіпер — увесь у чырвоным).
Судзейская брыгада з Грузіі на чале з Гогай Кікачайшвілі апране камплект формы светла-сіняга колера.
Найважнейшы паядынак у жывым эфіры пакажа тэлеканал "Беларусь 5". Пачатак трансляцыі — у 21.45.