ЗГУЛЯЕМ У БЕЛЫМ КАМПЛЕКЦЕ ФОРМЫ

Адбылася арганізацыйная нарада напярэдадні паядынку 1-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў-2025/26 паміж балгарскім "Лудагорцам" і мінскім "Дынама".
У ходзе мерапрыемства былі прадстаўлены камплекты формы, у якіх супернікі згуляюць сёння ўвечары ў Разградзе.
Гаспадары зрабілі выбар на карысць зялёных маек і трусоў (брамнік — у чырвоным), у нашай каманды — белы верх і ніз (галкіпер — у чорным).
Судзейская брыгада з Аўстрыі на чале з Крысціянам-Петру Чакіркай апране светла-сіні камплект формы.
Нагадаем, што матч пачнецца ў 20.30. Глядзіце жывы эфір на тэлеканале "Беларусь 5".