ЗГУЛЯЕМ У БЕЛАЙ ФОРМЕ

На стадыёне "Гарадскі" ў венгерскім Мезякёвешдзе завершана арганізацыйная нарада напярэдадні паядынку 2-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі канферэнцый-2025/26 паміж мінскімі дынамаўцамі і албанскай "Эгнаціей".
У ходзе мерапрыемства былі прадстаўлены і зацверджаны камплекты формы, у якіх сёння ўвечары выйдуць на газон супернікі.
Наша каманда зрабіла выбар на карысць белых маек і трусоў (брамнік — цалкам у чырвоным). У балканцаў — зялёна-чорны верх, чорны ніз (галкіпер — увесь у жоўтым).
Судзейская брыгада з Грэцыі на чале з Іаанісам Пападопуласам апране светла-сіні камплект камплект формы.
Нагадаем, што жывы эфір матчу стартуе ў 21.45 на "Беларусь 5", "Беларусь 5. Інтэрнет" і sport5.by.