Наступны матч
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

ЗАВЯРШЫЛІ ВЫСТУПЛЕННІ НА КАНТЫНЕНТАЛЬНАЙ АРЭНЕ

31.07.2025

Ліга канферэнцый-2025/26. 2-і кваліфікацыйны раўнд

Матч у адказ

ЭГНАЦІЯ (РАГОЖЫНА, АЛБАНІЯ) — ДЫНАМА-МІНСК (БЕЛАРУСЬ) — 1:0 (1:0)
РАГОЖЫНА. 31 ліпеня. "Эгнація Арэна". Пачатак у 22.00.
СУДДЗІ: К.О’Саліван, Э.Харт, Д.Кіган (усе — Ірландыя).
ЭГНАЦІЯ: Дайсінані, Фангай, Сота, Джэмайлі (Поцы, 91+), Аліеў (Джэферсан, 86), Лушк'я, Алексі (к), Медэйрас (Ватлай, 86), Сельмані (Хайме, 91+), Бакаёка (Яхая, 71), Груда.
Запасныя: Кука, Ндрэца, Руцы, Гуінда.
ДЫНАМА-МІНСК: Шпакоўскі, Пігас, Апяцёнак, Калачоў, Гаўрыловіч (к) (Малашэвіч, 75), Ібрагім (Падстрэлаў, 64), Абдулахі (Дземчанка, 71), Мякіш, Бахар (Цапянкоў, 63), Джыме, Варданян (Бакіч, 46).
Запасныя: Макаўчык, Шымаковіч, Вакуліч, Чабанаў, Грачыха.
ГОЛ: 1:0 — Сельмані (77).
ПАПЯРЭДЖАННІ: Пігас (35), Сота (56), Абдулахі (68), Мякіш (80), Падстрэлаў (88).

Першы матч — 2:0.