З ПУЦЁЎКАЙ У КУБКАВЫ ФІНАЛ!

Жаночы Кубак Беларусі-2025
Матч 1/2 фіналу
ДЫНАМА-БДУФК (МІНСК) — ЗОРКА-БДУ (МІНСК) — 3:0 (1:0)
МІНСК. 16 ліпеня. Стадыён "Дынама-Юні". Пачатак у 19.00. 120 гледачоў.
СУДДЗІ: В.Блоцкая (Маладзечна), Н.Данчанка (Мінск), А.Гутнік (Брэст).
ДЫНАМА-БДУФК: Кавальчук, Ньёле Нгонья, Гаршкова, Манюкова, Капыша, Піліпенка (к) (Каліноўская, 80), Чарлёнак (Петрусевіч, 65), Акпе, Сіняўская (Вацура, 85), Агбіагбеўха (Пуцыковіч, 85), Харашчак (Калюта, 65).
Запасныя: Залётава, Вашчук, Ціхамірава, Арцішэўская.
ЗОРКА-БДУ: Чысцік (к), Кашынская, Плісюк (Ігруша, 64), Шарашавец, Папова (Ганчарова, 64), Куляшова (Лабашова, 80), Фралова (Тропнікава, 64), Герус (Ігнацьева, 60), Шчэрба, Ціхан, Асмалоўская.
Запасныя: Кавалевіч, Катроша, Бераснёва, Шмароўская.
ГАЛЫ: 1:0 — Агбіагбеўха (26). 2:0 — Агбіагбеўха (61, пас — Капыша). 3:0 — Сіняўская (83).
ПАПЯРЭДЖАННІ: Герус (9), Чарлёнак (15), Піліпенка (78), Тропнікава (87).
У вырашальнай стадыі другога па значнасці нацыянальнага турніру падначаленыя Юрыя Малеева пазмагаюцца з "Мінскам".