"ЁСЦЬ У НАС ПРАБЛЕМЫ З РЭАЛІЗАЦЫЯЙ"

У чацвер, 3 ліпеня, "бела-сінія" ўпершыню ў гісторыі сустрэліся ў афіцыйным паядынку з "МЛ Віцебск". І, на жаль, саступілі — 0:2 у межах 15-га тура чэмпіянату краіны-2025 у элітным дывізіёне.
Прадстаўляем увазе заўзатараў відэаверсію пасляматчавай прэс-канферэнцыі галоўнага трэнера мінскага "Дынама" Вадзіма СКРЫПЧАНКІ.