ЯГОР ІСАЧЭНКА АДДАНЫ Ў АРЭНДУ Ў "АСТРАВЕЦ"

20-гадовы хаўбек Ягор ІСАЧЭНКА да сканчэння сезона будзе выступаць на правах арэнды за першалігавы "Астравец".
Выхаванец Акадэміі "бела-сініх" цягам папярэдніх паўтара сезона абараняў колеры рэзервовай каманды ў Д2 (30 матчаў, 4 галявыя пасы).