ВІКТАР ЛІСОЎСКІ ПЕРАБРАЎСЯ Ў "ЭНЕРГЕТЫК"-БДУ

Паўабаронца Віктар ЛІСОЎСКІ да сканчэння сезона-2025 далучыўся да "Энергетыка"-БДУ, які са стаадсоткавым вынікам узначальвае табліцу розыгрышу ў зоне "Мінск" трэцяга па значнасці дывізіёна чэмпіянату краіны (10 перамог пры разнасці забітых і прапушчаных мячоў 38-2).
Адзначым, што ўраджэнец Віцебска ўжо выступаў за "студэнтаў" — тады яшчэ ў першай лізе — у жніўні-лістападзе мінулага года (16 матчаў, 3 галы, 1 асістэнцкі бал).
За "Дынама"-БДУФК правёў 15 паядынкаў, забіў 1 мяч.