ВІДЭААГЛЯД МАТЧУ "ЛУДАГОРАЦ" — "ДЫНАМА-МІНСК"

Мінскія дынамаўцы стартавалі ў Лізе чэмпіёнаў-2025/26 — і на выездзе саступілі 0:1 балгарскаму "Лудагорцу".
Такім чынам, "бела-сінія" захоўваюць добрыя шансы на выхад у 2-і кваліфікацыйны раўнд галоўнага еўракубка. Усё вырашыцца 16 ліпеня ў венгерскім Мезякёвешдзе.
Зараз жа прапануем заўзятарам азнаёміцца з відэааглядам учорашняга паядынку, размешчаным на афіцыйным Youtube-канале нашага клуба.