УВАЗЕ ТЫХ, ХТО ПЛАНУЕ НАВЕДАЦЬ ПАЯДЫНАК У РАЗГРАДЗЕ!

Інфармацыя для заўзятараў "бела-сініх", якія збіраюцца ўжывую падтрымаць каманду ў стартавым матчы 1-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў-2025/26 з балгарскім "Лудагорцам"!
Сустрэча пройдзе ў сераду, 9 ліпеня, у Разградзе, на "Лудагорац Арэне", і пачнецца ў 20.30 па мясцовым часе (супадае з беларускім).
Кожнаму з ахвочых наведаць паядынак і знаходзіцца ў гасцявым сектары, у тым ліку непаўналетнім, неабходна да 23.59 нядзелі, 6 ліпеня, даслаць свае персанальныя даныя праз апублікаваную ніжэй google-форму.
Тыя, хто папярэдне не зарэгіструецца, на гэты сектар не трапяць. Для праходу на трыбуны спатрэбіцца наяўнасць пры сабе дакумента, які засведчвае асобу.
Непаўналетнія маюць права наведвання толькі ў суправаджэнні законных прадстаўнікоў.
Звяртаем увагу, што ФК "Дынама-Мінск" не арганізуе выезд на гульню ў Балгарыі!