"УСЕ ПРАЦУЮЦЬ"

У чацвер, 24 ліпеня, "бела-сінія" працягнуць удзел у еўракубкавай кампаніі-2025/26 — і правядуць намінальна дамашнюю гульню ў межах 2-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі канферэнцый. У суперніках — албанская "Эгнація", месца сустрэчы — стадыён "Гарадскі" ў венгерскім Мезякёвешдзе. Стартавы свісток прагучыць у 21.45 па беларускім часе.
Прадстаўляем увазе заўзятараў відэаверсію перадматчавай прэс-канферэнцыі Аляксандра ПАЎЛАВА, які рахтаваў каманду да гэтага супрацьстаяння.
Прыемнага прагляду!