У ВАДЗІМА СКРЫПЧАНКІ — 100 МАТЧАЎ НА ЧАЛЕ "БЕЛА-СІНІХ"

Выязны паядынак з "МЛ Віцебск" аказаўся для Вадзіма СКРЫПЧАНКІ юбілейным — 100-м на пасадзе галоўнага трэнера мінскага "Дынама".
Вось як выглядае разбіўка па турнірах: элітны дывізіён — 73, Кубак Беларусі — 9, Суперкубак Беларусі — 2, Ліга чэмпіёнаў — 4, Ліга Еўропы — 4, Ліга канферэнцый — 8.
Пад кіраўніцтвам Вадзіма Віктаравіча "бела-сініх" святкавалі 61 перамогу, 16 разоў згулялі ўнічыю і зазналі 23 паразы.