У БЕЛЫМ КАМПЛЕКЦЕ ФОРМЫ

Завершана арганізацыйная нарада напярэдадні матчу ў адказ 2-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі канферэнцый-2025/26 паміж албанскай "Эгнаціяй" і мінскімі дынамаўцамі.
На гэтай традыцыйнай пратакольнай сустрэчы былі прадстаўлены і зацверджаны камплекты формы, у якіх супернікі выйдуць на поле сёння ўвечары.
Гаспадары зрабілі выбар на карысць зялёна-чорных маек і чорных трусоў (галкіпер — увесь у жоўтым). У нашай каманды — белы верх і ніз (брамнік — цалкам у чырвоным).
Судзейская брыгада з Ірландыі на чале з Кевінам А’Саліванам апране светла-сінія майкі і чорныя трусы.
Нагадаем, што найважнейшы паядынак у жывым эфіры пакажуць "Беларусь 5", "Беларусь 5. Интэрнет" і сайт sport5.by. Трансляцыя стартуе ў 22.00.