Наступны матч Лудагорац 16 ліпеня (д) (21:45)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

САСТУПІЛІ Ў РАЗГРАДЗЕ З ЛІКАМ 0:1

9.07.2025

Ліга чэмпіёнаў-2025/26. 1-ы кваліфікацыйны раўнд

Першы матч

ЛУДАГОРАЦ (РАЗГРАД, БАЛГАРЫЯ) — ДЫНАМА-МІНСК (БЕЛАРУСЬ) — 1:0 (0:0)
РАЗГРАД. 9 ліпеня. "Лудагорац-Арэна". Пачатак у 20.30. 4522 гледача.
СУДДЗІ: К.-П.Чакірка, М.Абрыцбергер, Ш.Піхлер (усе — Аўстрыя).
ЛУДАГОРАЦ: Падт, Сон, Дзініш Алмейда, Куртулуш, Недзялкаў (к) (Дуартэ, 85), Калач, Пятроўскі (Біле, 70), Камара (Нядзелеў, 20), Маркус, Цекпецей (Іваноў, 70), Кая Відал (Нарэсі, 85).
Запасныя: Бонман, Хрыстаў, Вярдон, Шышкаў, Гігаў, Сцяфанаў.
ДЫНАМА-МІНСК: Шпакоўскі, Пігас, Бегуноў (к), Гаўрыловіч, Ібрагім, Мякіш, Калінін, Бахар (Шаўчэнка, 73), Бакіч, Малашэвіч (Педра Ігар, 73), Джыме (Варданян, 78).
Запасныя: Макаўчык, Шымаковіч, Калачоў, Апяцёнак, Вакуліч, Чабанаў, Дземчанка, Цапянкоў.
ГОЛ: 1:0 — Калач (87).
ПАПЯРЭДЖАННІ: Пігас (18), Бахар (32), Цекпяцей (47+), Мякіш (70), Джыме (76).