Наступны матч Лудагорац 16 ліпеня (д) (21:45)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

САСТУПІЛІ БАТЭ-2

6.07.2025

Чэмпіянат Беларусі-2025. Першая ліга

Матч 15-га тура

ДЫНАМА-БДУФК (МІНСК) — БАТЭ-2 (БАРЫСАЎ) — 0:2 (0:0)
МІНСК. 6 ліпеня. Стадыён "Дынама-Юні". Пачатак у 17.00. 150 гледачоў.
СУДДЗІ: С.Лабацэвіч (Ветка), А.Тытуленка, Р.Тарбякоў (абодва — Гомель).
ДЫНАМА-БДУФК: Каратай (Ярашэвіч, 43), Дубовік (к), Леанцюк, Жыгімонт, Серада, Заблоцкі (Бейня, 76), Грабцэвіч, Дзегцярэнка (Кібак, 46), Анціпаў (Васкабойнікаў, 68), Сычык (Луцковіч, 46), Аляксандраў.
Запасныя: Ваўрынюк, У.Русакоў, Дрозд, Цітоў, Ісачэнка.
БАТЭ-2: Клякін, Шэўчык, Каласоўскі (Сахончык, 46), Мірскі (Галавачэнка, 72), Я.Русакоў (Шумскі, 89), Целеш (к), Апанасевіч (Аліеў, 86), Чарных, Ніканораў, Арлоўскі (Грывянёў, 46), Кузьмянок.
Запасныя: Марціновіч, Сінькевіч, Вяргейчык, Чуеўскі, Кісель.
ГАЛЫ: 0:1 — Грывянёў (61). 0:2 — Леанцюк (83, у свае вароты).
ПАПЯРЭДЖАННІ: Жыгімонт (30), Заблоцкі (33), Кузьмянок (91+).