РУСЛАН ЧАБАНАЎ СТАЎ ГУЛЬЦОМ "ДЫНАМА-МІНСК"

Абараняць колеры "бела-сініх" будзе расійскі хаўбек Руслан ЧАБАНАЎ, узяты ў арэнду ў "Краснадара".
Наш навабранец нарадзіўся 30 сакавіка 2004 года ў Батайску Растоўскай вобласці. Выхаванец Акадэміі ФК "Краснадар" (першы трэнер Георгій Робертавіч Сахвадзэ), з камандамі якога станавіўся пераможцам юнацкага (2021/22) і моладзевага (2022/23) чэмпіянатаў краіны. Правёў 31 матч за "Краснадар-2" у трэцім па значнасці дывізіёне.
Выступаў на правах арэнды за саратаўскі "Сокал" (Д2; чэрвень-2024 — люты-2025; 20 гульняў) і маскоўскі "Велес" (Д3; люты-чэрвень 2025-га; 14).
Мае ў актыве шэсць паядынкаў у форме зборнай Расіі U21.
Руслан, вітаем у мінскім "Дынама" і зычым праявіць сябе з найлепшага боку!