ПРАЦУЕМ НА МАКСІМАЛЬНЫХ АБАРОТАХ

У суботу мінскія дынамаўцы, якія пераадолелі доўгі і энергавыдаткоўны шлях з Беларусі ў Венгрыю, правялі ўцяжны занятак. А назаўтра ўключыліся ў працу на максімальных абаротах на комплексе палёў ФК "Мезякёвешд".
Усе хлопцы, якія знаходзяцца ў распараджэнні штаба Вадзіма Скрыпчанкі, трэніруюцца без абмежаванняў.
Нагадаем, што 9 ліпеня "бела-сінім" належыць стартаваць у Лізе чэмпіёнаў-2025/26 выязным паядынкам з балгарскім "Лудагорцам". Супернікі пазмагаюцца ў Разградзе — пачатак у 20.30.