ПЕРШЫ МАТЧ З АЛБАНЦАМІ — 24 ЛІПЕНЯ

Наступным апанентам "бела-сініх" у еўракубкавай кампаніі-2025/26 стане албанская "Эгнація" — змагацца належыць у межах 2-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі канферэнцый.
Першы матч будзе для нашай каманды намінальна дамашнім — пройдзе ў венгерскім Мезякёвешдзе, на стадыёне "Гарадскі", у чацвер, 24 ліпеня. Стартавы свісток прагучыць у 20.45 па мясцовым часе (21.45 па беларускім).
Роўна праз тыдзень, 31-га, супернікі сустрэнуцца ў Рагожыне, на "Эгнація Арэне", якая ўмяшчае 4000 гледачоў. Пачатак у 21.00 па мясцовым часе (22.00 па беларускім).
Фота: mezokovesdzsory.hu