ПЕРШАЯ ЛІГА: У ГАСЦЯХ З "ЮНІ ІКС ЛАБС"

У суботу, 2 жніўня, "Дынама"-БДУФК правядзе выязны паядынак 18-га тура чэмпіянату краіны-2025 у другім па значнасці дывізіёне. Супернічаць з землякамі з "Юні Ікс Лабс" належыць на "сінтэтыцы" САК "Алімпійскі" па вул. Сурганава, 2А. Пачатак у 18.00.
Запрашаем заўзятараў падтрымаць нашу моладзь! Уваход вольны.
Войска Вячаслава Гярашчанкі згуляе ў сініх майках і трусах (брамнік — цалкам у жоўтым).
Сустрэчу абслужыць брыгада арбітраў на чале з Антонам Лашуком (Мінск), асіставаць якому будуць Дзяніс Емяльянчыкаў (Гомель) і Мікалай Казак (Зембін). Чацвёрты — Ілля Шэлег (Мінск). Інспектар матчу — Дзмітрый Доля (Гродна).
Жывы эфір супрацьстаяння — на Youtube-канале АБФФ.