ПЕРШАЯ ЛІГА: У ЭКВАТАРА ДЫСТАНЦЫІ

У суботу, 26 ліпеня, наша рэзервовая каманда ў межах 17-га тура другога па значнасці дывізіёна чэмпіянату краіны-2025 на выездзе згуляе з "Асіповічамі". Паядынак пройдзе ў аднайменным райцэнтры Магілёўскай вобласці, на стадыёне "Гарадскі" (вул. 60 гадоў Кастрычніка, 6). Пачатак у 17.00. Уваход вольны.
Войска Вячаслава Гярашчанкі з’явіцца на газоне ў сініх майках і трусах (брамнік — цалкам у чырвоным).
Прызначэнне на сустрэчу атрымала брыгада арбітраў з Гродна на чале з Аляксеем Шыпіцам, асіставаць якому будуць Сяргей Фірыновіч і Сяргей Гідрэвіч. Чацвёрты — Уладзіслаў Стрэльскі (Асіповічы). Інспектар матчу — Сяргей Жук (Стоўбцы).
У жывым эфіры убачыць супрацьстаянне можна на Youtube-канале АБФФ.