ПЕРШАЯ ЛІГА: ПРЫМЕМ СУПЕРНІКАЎ З БАРЫСАВА

У нядзелю, 6 ліпеня, на стадыёне "Дынама-Юні" па вул. Акадэміка Вышалескага, 4А пазмагаюцца моладзевыя склады самых тытулаваных айчынных футбольных клубаў. Нашы хлопцы будуць супернічаць з барысаўскім БАТЭ-2 у межах 15-га тура чэмпіянату краіны-2025 у другім па значнасці дывізіёне. Пачатак у 17.00.
Запрашаем заўзятараў на трыбуны! Уваход вольны.
Гаспадары зрабілі выбар на карысць белых маек і трусоў (брамнік — цалкам у чырвоным).
Прызначэнне на сустрэчу атрымала брыгада арбітраў на чале з Сяргеем Лабацэвічам з Веткі, асістэнтамі якога стануць гамяльчане Аляксандр Тытуленка і Раман Тарбякоў. Чацвёрты — Аляксандр Клямёнаў. Інспектар матчу — Валерый Пятровіч (абодва — Мінск).
Сачыць за развіццём падзей у жывым эфіре дазволіць трансляцыя на Youtube-канале АБФФ.