ПЕРШАЯ ЛІГА: КУРС НА ДОЎБІЗНА

У пятніцу, 18 ліпеня, футбалістам "Дынама"-БДУФК належыць на выездзе змагацца з "Нівай" у межах 16-га тура другога па значнасці чэмпіянату краіны-2025. Гульня пройдзе ў Доўбізна Каменецкага раёна, на стадыёне "Гарадскі" (вул. Новая, 30). Пачатак у 17.30.
Нашы хлопцы з’явяцца на газоне ў белых майках і трусах (брамнік — цалкам у чырвоным).
Прызначэнне на сустрэчу атрымала брыгада арбітраў на чале з Іванам Пугачовым са Смалявічаў, асіставаць якому будуць Арсеній Шымусік і Ўладзіслаў Стрэльскі (абодва — Асіповічы). Чацвёрты — Юрый Круш (Брэст). Інспектар матчу — Генадзь Звярок (Мінск).
Жывы эфір супрацьстаяння — на Youtube-канале АБФФ.