ПЕРАДГУЛЬНЯВАЯ ТРЭНІРОЎКА "БЕЛА-СІНІХ"

Мінскія дынамаўцы апрабавалі газон "Лудагорац Арэны", дзе ў сераду, 9 ліпеня, правядуць стартавы паядынак 1-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў-2025/26.
На паўночным усходзе Балгарыі сёння было малахмарна і спякотна — тэмпература перавальвала за 30 градусаў.
Прадстаўляем увазе заўзятараў невялікую фатагалерэю перадгульнявой трэніроўкі "бела-сініх".