ПАЗМАГАЛІСЯ СА "СМАРГОННЮ"

Кантрольны матч
ДЫНАМА-БДУФК (МІНСК, Д2) — СМАРГОНЬ — 1:3 (1:0)
СТАЙКІ. 30 ліпеня. Стадыён РЦАП. Пачатак у 12.00.
ДЫНАМА-БДУФК: Радкевіч, Нізоўцаў (Кібак, 54), Русакоў (Леанцюк, 54), Ваўрынюк (Жыгімонт, 46), Серада (к) (Тарасян, 46), Цітоў (Адамовіч, 54), Казлоў (Грабцэвіч, 58), Дрозд (Радзькоў, 46; Дзегцярэнка, 63), Заблоцкі (Анціпаў, 46), Сычык (Танкушын, 46; Луцковіч, 63), Аляксандраў (Чумак, 46; Моўчан, 63).
ГАЛЫ: 1:0 — Аляксандраў (12, пас — Заблоцкі). 1:1 — (57). 1:2 — (68). 1:3 — (73).
Другі тыдзень запар падначаленыя Вячаслава Гярашчанкі дапаўняюць праграму афіцыйных паядынкаў спарынгамі. Гэтым разам давялося пазмагацца з супернікам, які рыхтуецца да працягу барацьбы за захаванне прапіскі ў айчыннай найвышэйшай лізе-2025.
Адзначым, што ў складзе гасцей на поле выйшлі Максім Будзько і Цімур Дубовік, узятыя ў арэнду ў нашага клуба да сканчэння сезона.