ПАЯДЫНАК СА "СМАРГОННЮ" ПЕРАНЕСЕНЫ

Дэпартамент па правядзенні спаборніцтваў Асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола" задаволіў хадайніцтва ФК "Дынама-Мінск" адносна пераносу матчу 16-га тура айчыннай найвышэйшай лігі-2025 — выязнога са "Смаргонню" — з 3 жніўня на больш позні тэрмін.
Прычына — у падрыхтоўцы і ўдзеле нашай каманды ў 2-м кваліфікацыйным раўндзе Лігі канферэнцый-2025/26.
Пра дату і час пачатку паядынку "бела-сініх" з "мядзведзямі" будзе паведамлена дадаткова.