НАСТУПНЫ СУПЕРНІК — "ЭГНАЦІЯ"

На вялікі жаль, мінскія дынамаўцы завяршылі выступленні ў Лізе чэмпіёнаў-2025/26 — у паядынку ў адказ 1-га кваліфікацыйнага раўнда разыйшліся ўнічыю 2:2 з балгарскім "Лудагорцам". А тыднем раней на выездзе саступілі 0:1…
Шлях "бела-сініх" на кантынентальнай арэне працягнецца ў Лізе канферэнцый, дзе супернікам па 2-м "кваліфаі" стане албанская "Эгнація", якая таксама пакінула шэрагі ўдзельнікаў галоўнага еўракубка, не справіўшыся па суме двух паядынкаў з ісландскім "Брэйдаблікам" (1:0, 0:5).
Гульнявыя дні — 24 і 31 ліпеня. Спачатку нашу каманду чакае намінальна дамашні матч у венгерскім Мезякёвешдзе.