НАШЫХ РЭЗЕРВІСТАЎ ЧАКАЕ КАНТРОЛЬНЫ ПАЯДЫНАК

У другім па значнасці дывізіёне чэмпіянату краіны-2025 наступіла двухтыднёвая паўза. "Дынама"-БДУФК запоўніць яе спарынгам.
У суботу, 12 ліпеня, належыць сустрэцца з "Мінска", прычым супернік будзе ўкамплектаваны як футбалістамі рэзервовай каманды, так і хлопцамі з асноўнай, якія не атрымаюць дастатковай гульнявой практыкі днём раней у выязным кубкавым супрацьстаянні 1/16 фіналу з пінскай "Хваляй".
Паядынак пройдзе на полі з натуральным пакрыццём КФП ФК "Мінск" па пр-це Пераможцаў (каля манежа). Пачатак у 11.00.