НАПЕРАДЗЕ СУПРАЦЬСТАЯННЕ, У ЯКІМ ПАТРЭБНЫ ПОДЗВІГ

"Бела-сінія" рыхтуюцца да паядынку ў адказ 2-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі канферэнцый-2025/26 з албанскай "Эгнаціяй".
На ўмоўна сваім полі — у венгерскім Мезякёвешдзе, дзе каманда базуецца цягам ужо чатырох тыдняў — здарылася крыўдная параза 0:2, але шансы на праход у наступны этап не згублены. Не сумняваемся, што ў заключны дзень ліпеня ў Рагожыне мінскія дынамаўцы выкладуцца па максімуме дзеля здзяйснення подзвігу.
Пакуль жа прадстаўляем увазе заўзятараў падборку фотаздымкаў з адной з нядаўніх трэніровак.