НА ДОБРА ЗНАЁМЫМ ПОЛІ

Крыху больш за содні да намінальна дамашняга паядынку мінскага "Дынама" з албанскай "Эгнаціяй" у межах 2-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі канферэнцый-2025/26.
На месцы заўтрашняга змагання — стадыёне "Гарадскі" ў венгерскім Мезякёвешдзе — адбыўся перадгульнявы занятак "бела-сініх", які цягнуўся блізу гадзіны.
Адзначым, што праца вялася пры даволі камфортным надвор’і — пры тэмпературы +26 градусаў і ясным небе.
Увазе заўзятараў — падборка фатаздымкаў з гэтай трэніроўкі.