МОЖАМ СУСТРЭЦЦА З "ВІЦЕБСКАМ"

У сценах сталічнага Дома футбола завершана лёсаванне пар 1/8 фіналу Кубка Беларусі-2025/26.
Адразу ж адзначым, што "бела-сінія" яшчэ не правялі гульню папярэдняга этапу — выязную з гомельскім "Лакаматывам", якая адбудзецца пасля сканчэння выступленняў у кваліфікацыі еўрапейскіх клубных турніраў.
У выпадку пераадолення гэтага бар’ера мінскіх дынамаўцаў чакае дамашні паядынак з "Віцебскам" за пуцёўку ў вясеннюю стадыю.
Іншыя пары: "Арсенал" (Дзяржынск) — "Маладзечна-2018", "МЛ Віцебск" — "Слонім-2017" (Д2) / "Нёман" (Гродна), "Смаргонь" — "Тарпеда"-БелАЗ (Жодзіна), "Слуцк" — "Іслач" (Мінскі р-н), "Нафтан" (Наваполацк) — БАТЭ (Барысаў), "Мінск" — "Дынама" (Брэст), "Славія" (Мозырь) — "Гомель".