МАЦВЕЙ КАЛІНОЎСКІ ПРАЦЯГНЕ КАР’ЕРУ Ў "АСТРАЎЦЫ"

Нападнік Мацвей КАЛІНОЎСКІ да 30 лістапада будзе выступаць на правах арэнды за "Астравец".
У першай палове гэтага сезона ураджэнец Мядзеля ў аналагічным статусе абараняў колеры іншага прадстаўніка першай лігі — "Оршы" (12 матчаў, 3 галы).
Адзначым, што Каліноўскі ўжо мае ў прафайле этап кар’еры ў "Астраўцы" (ліпень-снежань 2023-га; 14/3).