"ЛУДАГОРАЦ" — "ДЫНАМА-МІНСК": ІНФАРМАЦЫЯ АБ МАТЧЫ

У сераду, 9 ліпеня, "бела-сінія" адправяцца ў шлях па дыстанцыі Лігі чэмпіёнаў-2025/26. У суперніках — балгарскі "Лудагорац", а стартаваць належыць на выездзе.
Паядынак пройдзе ў Разградзе, на "Лудагорац-Арэне", якая ўмяшчае крыху болей за 10000 гладачоў, і пачнецца ў 20.30 па мясцовым часе (супадае з беларускім).
НАДВОР’Е
Паслязаўтра ўвечары ў горадзе на паўночным усходзе Балгарыі будзе хмарна, чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Слупок тэрмометра размясціцца ў адзнакі +18+20 градусаў.
СУДДЗІ І АФІЦЫЙНЫЯ АСОБЫ
Прызначэнне на сустрэчу атрымала брыгада арбітраў з Аўстрыі на чале з Крысціянам-Петру Чакіркам, дапамагаць якому стануць Мікаэль Абрыцбергер і Штэфан Піхлер. Чацвёрты — Арнэс Таліч. Рэферы ВАР — Алан Кіяс. Асістэнт рэферы ВАР — Ёзэф Шпурны.
Інспектар матчу — Ігар Саткі (Молдова).
Дэлегат УЕФА — Мерт Тунчай (Турцыя).
ТРАНСЛЯЦЫЯ
Інфармацыя па гэтым пытанні з’явіцца ў хуткім часе.