КАРЭН ВАРДАНЯН — WINLINE-ГУЛЕЦ У ЧЭРВЕНІ

Завершана галасаванне па вызначэнні найлепшага футбаліста "бела-сініх" у першым летнім месяцы.
Лаўры пераможцы намінацыі прымерыў Карэн ВАРДАНЯН, які атрымае адмысловы прыз ад тытульнага партнёра дзевяціразовых чэмпіёнаў краіны — кампаніі Winline.
У маі 21-гадовы нападнік згуляў ва ўсіх чатырох паядынкаў у топ-дывізіёне і адзначыўся хет-трыкам у дынамаўскім дэрбі.
У апытанцы, арганізаванай у афіцыйнай групе мінскага "Дынама" у сацыяльнай сетцы "ЎКантакце", паўдзельнічала 302 чалавекі. На карысць Варданяна выказалася 132 (43,71%). Далейшыя месцы размеркаваліся так: 2. Павел АПЯЦЁНАК — 115 (38,08%). 3. Яўген МАЛАШЭВІЧ — 21 (6,95%). 4. Кірыл ЦАПЯНКОЎ — 18 (5,96%). 5. Дзяніс ШПАКОЎСКІ — 16 (5,30%).