"ХЛОПЦЫ НАСТРОЕНЫ ПАКАЗАЦЬ УСЁ СВАЁ МАЙСТЭРСТВА"

У сераду, 16 ліпеня, "бела-сінія" прыкладуць максімум намаганняў для заваявання пуцёўкі ў 2-і кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў-2025/26.
Паядынак у адказ з балгарскім "Лудагорцам" адбудзецца ў венгерскім Мезякёвешдзе, на стадыёне "Гарадскі". Стартавы свісток прагучыць у 20.45 па мясцовым часе (21.45 па беларускім).
Напярэдадні лёсаноснага супрацьстаяння на некалькі пытанняў карэспандэнтаў клубнай прэс-службы адказаў галоўны трэнер Вадзім СКРЫПЧАНКА.
Відэа размешчана на афіцыйным Youtube-канале мінскага "Дынама".
Прыемнага прагляду!