ГУЛЬНЮ Ў РАЗГРАДЗЕ ПАКАЖА "БЕЛАРУСЬ 5"

Крыху болей за содні застаецца да стартавага паядынку мінскага "Дынама" ў Лізе чэмпіёнаў-2025/26.
У сераду, 9 ліпеня, падначаленыя Вадзіма Скрыпчанкі ў межах 1-га раўнда сустрэнуцца з балгарскім "Лудагорцам" у Разградзе. Пачатак у 20.30 па мясцовым часе (супадае з беларускім).
Выдатная навіна для заўзятараў: гэта супрацьстаянне ў жывым эфіры пакажа тэлеканал "Беларусь 5". Глядзім і падтрымліваем нашу каманду!