"ЭГНАЦІЯ" — "ДЫНАМА-МІНСК": ІНФАРМАЦЫЯ АБ МАТЧЫ

У чацвер, 31 ліпеня, "бела-сініх" чакае паядынак у адказ 2-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі канферэнцый-2025/26 — выязны з албанскай "Эгнаціяй". Супернікі пазмагаюцца ў Рагожыне, на "Эгнація Арэне" з умяшчальнасцю 4000 гледачоў. Пачатак у 21.00 па мясцовым часе (22.00 па беларускім).
Нагадаем, што пяццю днямі раней наша каманда ў намінальна дамашняй гульні саступіла 0:2.
НАДВОР’Е
Паслязаўтра ўвечары ў Рагожыне будзе ясна і амаль бяз ветру — пры тэмпературы +23+25 градусаў.
СУДДЗІ І АФІЦЫЙНЫЯ АСОБЫ
Прызначэнне на сустрэчу атрымала брыгада арбітраў з Ірландыі на чале з Кевінам О’Саліванам, асістэнтамі якога стануць Эан Харт і Дара Кіган. Чацвёрты — Пол Маклафлін.
Інспектар матчу — Тэр’е Хаўге (Нарвегія).
Дэлегат УЕФА — Крысціяна Аскары (Сан-Марына).
ТРАНСЛЯЦЫЯ
Афіцыйная інфармацыя па гэтым пытанні паступіць пазней.