ДЗМІТРЫЙ ПАДСТРЭЛАЎ ВЯРНУЎСЯ Ў МІНСКАЕ "ДЫНАМА"

Кантракт з нашым клубам падпісаў флангавы паўабаронца Дзмітрый ПАДСТРЭЛАЎ.
26-гадовы ураджэнец Магілёва ўжо мае ў прафайле этап кар’еры ў мінскім "Дынама" — правёў тут мінулы сезон: 43 паядынкі, сем забітых мячоў і пяць выніковых перадач (чэмпіянат — 26/4+5, Кубак — 5/3+0, Суперкубак — 1, Ліга чэмпіёнаў — 3, Ліга Еўропы — 3, Ліга канферэнцый — 5). Разам з "бела-сінімі" заваяваў чэмпіёнскі тытул, а таксама прабіўся ў агульны этап Лігі канферэнцый.
У студзені далучыўся да албанскага "Партызані", якому дапамог фінішаваць на трэцім месцы ў элітным дывізіёне (20 матчаў, 2 галы).
Дзіма, з вяртаннем у дынамаўскі склад і максімальна паспяховых выступленняў ва ўсіх турнірах!