ДЮСШ-ПАЛЕСДУ — "ДЫНАМА"-БДУФК: 20 ЛІПЕНЯ Ў 18.00

У нядзелю, 20 ліпеня, нашы дзяўчаты адправяцца ў Пінск, дзе сустрэнуцца з мясцовай ДЮСШ-ПалесДУ ў межах 18-га тура чэмпіянату краіны-2025. Суперніцы высвятляць адносіны на стадыёне "Хваля" (вул. Іркуцка-Пінскай дывізіі, 48). Пачатак у 18.00.
На паядынку будуць працаваць брыгада арбітраў у такім складзе: галоўны — Іван Паляшчук (Брэст), памочнікі — Раман Трухан (Пінск) і Крысціна Кузьменка (Мазыр). Чацвёрты — Ілля Сушчынскі (Пінск). Інспектар матчу — Алег Колб (Брэст).
Жывы эфір — на Youtube-канале WF Belarus.