"ДЫНАМА-МІНСК" — "ЛУДАГОРАЦ": ІНФАРМАЦЫЯ АБ МАТЧЫ

У сераду, 16 ліпеня, падначаленых Вадзіма Скрыпчанкі чакае паядынак у адказ 1-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў-2025/26 з "Лудагорцам" — намінальна дамашні ў венгерскім Мезякёвешдзе, на стадыёне "Гарадскі". Стартавы свісток прагучыць у 20.45 па мясцовым часе (21.45 па беларускім).
Пяццю днямі раней балгарскія "арлы" з Разграда ўзялі верх у родных сценах з мінімальнай перавагай — 1:0. Спадзяемся, нашы хлопцы прадэманструюць свае найлепшыя якасці і дасягнуць станоўчага выніку!
Нагадаем, што змаганне пройдзе без гледачоў.
НАДВОР’Е
Паслязаўтра на паўночным усходзе Венгрыі будзе хмарна, магчымы дажджы. Слупок тэрмометра размясціцца ў адзнакі +20+22 градусы.
СУДДЗІ І АФІЦЫЙНЫЯ АСОБЫ
Прызначэнне на сустрэчу атрымала брыгада арбітраў з Грузіі на чале з Гогай Кікачайшвілі, памочнікамі якога стануць Давіт Ахвледыяні і Давіт Габімонія. Чацвёрты — Іраклі Квірыкашвілі. Рэферы ВАР — Клэй Руперці (Нідэрланды). Асістэнт реферы ВАР — Бакур Нінуа (Грузія).
Інспектар матчу — Дражэнка Кавачыч (Харватыя).
Дэлегат УЕФА — Зімруд Агаева (Азербайджан).
ТРАНСЛЯЦЫЯ
У жывым эфіры найважнейшае змаганне пакажа тэлеканал "Беларусь 5".