"ДЫНАМА-МІНСК" — "ЭГНАЦІЯ": ІНФАРМАЦЫЯ АБ МАТЧЫ

У чацвер, 24 ліпеня, наша галоўная каманда адкрые гульнявую праграму ў межах Лігі канферэнцый-2025/26 — намінальна дамашнім паядынкам 2-га кваліфікацыйнага раўнда з албанскай "Эгнаціяй". Супернікі пазмагаюцца на стадыёне "Гарадскі" ў венгерскім Мезякёвешдзе. Пачатак у 20.45 па мясцовым часе (21.45 па беларускім).
Супрацьстаянне пройдзе без гледачоў.
НАДВОР’Е
Паслязаўтра ўвечары ў Мезякёвешдзе будзе ясна і спякотна — тэрмометр прагрэецца да +29+31 градуса.
СУДДЗІ І АФІЦЫЙНЫЯ АСОБЫ
Сустрэчу абслужыць брыгада арбітраў з Грэцыі на чале з Іаанісам Пападопуласам, асістэнтамі якога стануць Паліхроніс Кастарас і Лазарас Дзімітрыядзіс. Чацвёрты — Аляксандрас Кацыкаг’яніс.
Інспектар матчу — Ненад Докіч (Сербія).
Дэлегат УЕФА — Марыя Мануэла да Коста Балдзіна (Партугалія).
ТРАНСЛЯЦЫЯ
Афіцыйная інфармацыя па гэтым пытанні паступіць пазней.