"ДЫНАМА-БРЭСТ" — "ДЫНАМА"-БДУФК: 5 ЛІПЕНЯ Ў 18.00

У выходныя паядынкамі 16-га тура ўзнавіцца пасля двухтыднёвай паўзы жаночы чэмпіянат краіны-2025. "Дынама"-БДУФК належыць на выездзе сустрэцца з аднаклубніцамі з Брэста — у суботу, 5 ліпеня. Стартавы свісток на стадыёне СДЮШАР па вул. Высокая, 19 прагучыць у 18.00.
На гульні будзе працаваць брыгада арбітраў у такім складзе: галоўны — Алег Гурчанка (Магілёў), памочнікі — Данііл Сабалеўскі (Мінск) і Дзяніс Гнядзько. Чацвёрты — Андрэй Мінінкоў. Інспектар матчу — Алег Колб (усе — Брэст).
Жывы эфір — на Youtube-канале WF Belarus.