"ДЫНАМА"-БДУФК — "ЗОРКА"-БДУ: 16 ЛІПЕНЯ Ў 19.00

У сераду, 16 ліпеня, наша жаночая каманда працягне выступленні ў Кубку краіны-2025. У межах 1/2 фіналу супернічаць належыць з зямлячкамі з "Зоркі"-БДУ — на роднай "сінтэтыцы" стадыёна "Дынама-Юні" па вул. Акадэміка Вышалескага, 4А. Пачатак у 19.00.
Запрашаем заўзятараў на трыбуны! Уваход вольны.
На паядынку будзе працаваць брыгада арбітраў у такім складзе: галоўны — Вольга Блоцкая (Маладзечна), памочнікі — Настасся Данчанка (Мінск) і Алеся Гутнік (Брэст). Чацвёрты — Іван Кавальскі (Мінск). Інспектар матчу — Канстанцін Дайлід (Брэст).
Жывы эфір супрацьстаяння запланаваны на Youtube-канале WF Belarus.