"ДЫНАМА"-БДУФК — "ДНЕПР": 26 ЛІПЕНЯ Ў 18.00

У суботу, 26 ліпеня, на стадыёне "Дынама-Юні" па вул. Акадэміка Вышалескага, 4А адбудзецца цэнтральны паядынак 19-га тура жаночага чэмпіянату краіны-2025. Гаспадыні на чале з Юрыем Малеевым прымуць магілёўскі "Днепр" — стартавы свісток прагучыць у 18.00.
Запрашаем заўзятараў на гульню! Уваход вольны.
На паядынку адпрацуе брыгада арбітраў у такім складзе: галоўны — Вольга Блоцкая (Маладзечна), памочнікі — Настасся Данчанка (Мінск) і Алеся Гутнік (Брэст). Чацвёрты — Ігар Абрамаў. Інспектар матчу — Станіслаў Савіцкі (абодва — Мінск).
Жывы эфір цікавай дуэлі — на Youtube-канале WF Belarus.