ДУБЛЁРЫ СУСТРЭНУЦЦА З АЛІМПІЙСКАЙ ЗБОРНАЙ УЗБЕКІСТАНА

На гэтым тыдні "Дынама"-БДУФК чакае два паядынкі.
У суботу належыць ў межах турніру першай лігі-2025 на выездзе змагацца з "Асіповічамі".
А некалькімі днямі раней — у сераду, 23 ліпеня — падначаленыя Вячаслава Гярашчанкі згуляюць кантрольны матч з алімпійскай зборнай Узбекістана, якая праводзіць трэнінг-кэмп у нашай краіне.
Месца сустрэчы — стадыён РЦАП "Стайкі". Пачатак у 17.00.