ДАНІІЛ СІЛІНСКІ ПАКІНУЎ СКЛАД "БЕЛА-СІНІХ"

Дзеянне дамовы паміж ФК "Дынама-Мінск" і ФК "Гомель" адносна арэнды Данііла СІЛІНСКАГА прыпынена па згодзе бакоў.
25-гадовы апорнік за амаль паўтара сезоны ў абойме "бела-сініх" згуляў 9 афіцыйных паядынкаў, забіў адзін мяч (чэмпіянат — 8/1, Кубак — 1).
Дзякуем Даніілу за этап кар’еры ў нашай каманды і зычым поспехаў у будучыні!