ДАБРАЛІСЯ ДА МЕЗЯКЁВЕШДА

Наша каманда прыбыла на месца сваёй дыслакацыі ў Венгрыі.
Раней "бела-сінія" здзейснілі авіяпералёт па маршруце Вільнюс — Варшава — Будапешт, адкуль потым праехалі яшчэ 140 км на аўтобусе.
Добра знаёмы Мезякёвешд сустрэў мінскіх дынамаўцаў бясхмарным небам і тэмпературай +30 градусаў. Ужо ўвечары хлопцаў чакае першая трэніроўка.
Нагадаем, што падначаленым Вадзіма Скрыпчанкі належыць рыхтавацца да гасцявога паядынку 1-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў-2025/26 з балгарскім "Лудагорцам". Супернікі пазмагаюцца ў сераду, 9 ліпеня, у Разградзе. Пачатак у 20.30 па мясцовым часе (супадае з беларускім).