ЦІМУР ДУБОВІК АДДАДЗЕНЫ Ў АРЭНДУ

Абаронца Цімур ДУБОВІК да сканчэння сезона будзе на правах арэнды гуляць за "Смаргонь".
20-гадовы выхаванец Акадэміі "бела-сініх"цягам палутара сезонаў выступаў за рэзервовы склад у другім па значнасці дывізіёне чэмпіянату краіны (47 матчаў, 2 галы + 3 выніковыя перадачы). Прычым у гэтым годзе з’яўляўся капітанам каманды.
Мае ў актыве восем паядынкаў за "Дынама-Мінск" U19 у Юнацкай лізе УЕФА (2023/24, 2024/25).