"БУДЗЕМ СТАРАЦЦА"

У чацвер, 24 ліпеня, наша каманда усур’ёз ускладніла сабе рашэнне задачы па заваяванні пуцёўкі ў 3-і кваліфікацыйны раўнд Лігі канферэнцый-2025/26. Такую выснову разумна зрабіць па выніках намінальна дамашняга супрацьстаяння з албанскай "Эгнаціяй" — фінальны свісток зафіксаваў паразу 0:2.
На афіцыйным Youtube-канале мінскага "Дынама" размешчаны пасляматчавы каментар Аляксандра ПАЎЛАВА.