АРЦЁМ САМУЙЛІК ЗНОЎ АДПРАЎЛЕНЫ Ў АРЭНДУ Ў ПІНСК

Нападнік Арцём САМУЙЛІК да сканчэння сезона будзе на правах арэнды абараняць колеры пінскай "Хвалі" (Д2).
Адзначым, што 19-гадовы футбаліст у аналагічным статусе ўжо выступаў за галоўную каманду горада, дзе нарадзіўся, ў мінулых жніўні-лістападзе (17 матчаў, 4 галы + 4 выніковыя перадачы).
За першалігавае "Дынама"-БДУФК правёў 17 паядынкаў, забіў адзін мяч, запісаў на асабісты рахунак адзін асістэнцкі бал (2024 — 7/0+1, 2025 — 10/1+0).